9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. Яго імя можна паставіць у шэрагу заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры.
Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр ліцэя таксама далучаецца да гэтай значнай літаратурнай даты і прапануе ЛІТАРАТУРНЫ ВАСІЛЕК "Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ...", прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і віктарыну "ВЕЧНА ЮНЫ, ЯК НАША ЗЯМЛЯ".
|