Приветствую Вас, Гость

  

"Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ...": цыкл анлайн-урокаў  у форме літаратурнай кветкі

Мэта: Цыкл анлайн-урокаў «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» быў створаны ў мэтах паглыбленага вывучэння і папулярызацыі творчасці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча з выкарыстаннем  ІКТ і інтэрнэт-сэрвісаў.

Задачы: Садзейнічаць узнаўленню, паглыбленню і сістэматызацыі  ведаў пра жыццё і творчасць М.Багдановіча; паказаць шматграннасць яго таленту, далучыць да прыгажосці  паэзіі; абудзіць глыбокую цікавасць да асобы паэта; прасачыць сувязь яго творчасці з іншымі відамі мастацтва; спрыяць інтэрактыўнаму ўзаемадзеянню паміж вучнем і настаўнікам (бібліятэкарам - вучнем).

Навізна і інавацыйнасць праекта: Цыкл анлайн і вучэбных заняткаў «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» быў створаны да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў 2021 годзе.   Ён дазваляе вывучаць творчасць паэта ў інавацыйнай форме, з выкарыстаннем ІКТ і інтэрнэт-сэрвісаў, дае магчымасць інтэрактыўнага ўзаемадзеяння “настаўнік - вучань”, “бібліятэкар - вучань” (у фармаце бібліятэчнага ўрока, літаратурнай гасцінай).  Наш праект можа быць выкарыстаны не толькі на ўроках беларускай літаратуры, але і на факультатыўных занятках, у выхаваўчай рабоце (пры арганізацыі мерапрыемстваў у рамках шостага школьнага дня, класнай гадзіны, Дня паэзіі і інш.).


  Структура і змест анлайн-урокаў