Приветствую Вас, Гость

14:04
ЛІТАРАТУРНЫ ВАСІЛЕК "Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ..."

9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння  Максіма Багдановіча, які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. Яго імя можна паставіць у шэрагу заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры.

Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр ліцэя таксама далучаецца да гэтай значнай літаратурнай даты і прапануе ЛІТАРАТУРНЫ ВАСІЛЕК "Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ...", прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і віктарыну "ВЕЧНА ЮНЫ, ЯК НАША ЗЯМЛЯ".

 

Просмотров: 233 | Добавил: gwozdeka | Теги: ЯК НАША ЗЯМЛЯ, прысвечаны 130-годдзя з дня нараджэ, ЛІТАРАТУРНЫ ВАСІЛЕК ВЕЧНА ЮНЫ, ИБЦ лицей №1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0