Приветствую Вас, Гость

13:46
Выстава падручнікаў па астраноміі і фізіцы ў ліцэі №1

 

Народны музей “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ – ХХІ стст.” распачаў серыю выстаў падручнікаў па розных навучальных прадметах з уласнай музейнай калекцыі. Прэзентацыя першай такой выставы адбылася 2 верасня для ліцэістаў 11 фізіка-матэматычнага класа. А 7 верасня з выкарыстаннем экспазіцыі выставы прайшлі першыя музейныя ўрокі для 10-х класаў ліцэя (настаўнік фізікі Болтрык Георгій Іосіфавіч).

Калекцыя кніг музея, якая зараз налічвае каля трох тысяч асобнікаў, вядзе свой пачатак ад 1992 года, калі на базе СШ №22 (дырэктар В. Р. Капусцін) была створана нядзельная беларуская гуманітарная школа, з якой з цягам часу “выраслі” беларускія гуманітарныя класы СШ №22 і СШ №27 (на базе якой 1 верасня  1996 года адчыніўся шматпрофільны Ліцэй №1 г. Гродна). І вось ужо 25 гадоў запар актыўна збіраецца бібліяэка ліцэйскага музея (сам музей адчынены 30 верасня 2005 года, а 17 лютага 2017 года ён атрымаў статус Народнага музея). Шмат хто спрычыніўся да стварэння нашай калекцыі – гэта і настаўнікі г. Гродна (у тым ліку ліцэйскія), і вучні-ліцэісты, і проста гарадзенцы, якія калісь самі былі вучнямі: імёнаў даравальнікаў безліч. Сярод найбольш адметных даравальнікаў нельга не адзначыць сям’ю настаўніка Васіля Сіткевіча – менавіта яго шматтомная “Гимназия на дому” (выдавалася ў 1916-1928 гг. і ахоплівала бадай што ўсе навучальныя прадметы – у тым ліку фізіку і касмаграфію) прыцягвае найбольшую ўвагу  наведвальнікаў сёняшняй выставы. Таксама “разынкай” выставы  з’яўляецца падручнік фізікі К. Д. Краевіча 1898 года, які належыць гарадзенскаму старажылу, выпускніку 1957 года  СШ №7 г. Гродна Расціславу Севасцьянаву. Адзін з апошніх яскравых набыткаў калекцыі – падручнік фізікі С. І. Кавалеўскага (1903 г.).

Сярод падручнікаў па астраноміі - найстаражытнейшай з сучасных навук, першаснае месца займае павучэнне Уладзіміра Манамаха, яім зазначана неабходнасць ведаць  “Како небо устроено …”

Усяго на выставе дэманструецца каля сотні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, метадычных і навукова-папулярных выданняў па астраноміі і фізіцы.

Госцеў А. П., адміністратар музейнага комплекса ДУА “Ліцэй №1 г. Гродна”.

Просмотров: 735 | Добавил: Inessa | Теги: учебник, музей, ИБЦ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: