Приветствую Вас, Гость

15:27
БУКТРЭЙЛЕРЫ "МОЙ РОДНЫ КУТ, ЯК ТЫ МНЕ МІЛЫ"

 

У снежні 2018 года праходзіў абласны конкурс буктрэйлераў "Мой родны кут, як ты мне мілы...",

прысвечаны Году малой радзімы, які праводзілі галоўнае ўпраўленне адукацыі  Гродзенскага аблвыканкама і ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Чацвёра вучняў прынялі ўдзел у конкурсе ад нашай навучальнай установы:

1. Казак Ганна 10 "М-1" Буктрэйлер на кнігу "Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў..." кіраўнік Балуева І.У.
2. Андрушкевіч Данііл і Кулеш Кірыл, "11 Ф/М-1" Буктрэйлер на верш К.Цвіркі "Я з той краіны..." кіраўнік Несцяровіч В.Л.
3. Клім Максім і Мармыш Міхаіл, "11 Э" Буктрэйлер на верш М.Багдановіча "Раманс" кіраўнік Несцяровіч В.Л.
4. Лысевіч Мікіта, "10 Ф/Т-2" Буктрэйлер на верш Л.Геніюш "Благаславенны край наш" кіраўнік Молчан Ж.У.

 

Буктрэйлер (англ. Booktrailer) - гэта кароткі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе. Мэта такіх ролікаў - рэклама новых кніг і прапаганда чытання, прыцягненне ўвагі да кніг пры дапамозе візуальных сродкаў. Як правіла, працягласць буктрейлера складае не больш за 3 хвіліны. 

Трэба адзначыць, што стварэнне буктрэйлера - справа нялёгкая, як гэта здаецца на першы погляд. Трэба добра валодаць камп'ютарнымі тэхналогіямі і праграмамі для стварэння відэаролікаў.

ВЫНІКІ КОНКУРСУ:

Дыплом III ступені  ў II намінацыі

атрымала вучаніца 10 м-1 класа  Казак Ганна, кіраўнік бібліятэкар Балуева І.У. 

 Віншуем з перамогай! Дзякуем усім удзельнікам за іх творчасць!

Прапануем паглядзець буктрэйлеры іншых удзельнікаў конкурсу:

Просмотров: 550 | Добавил: Inessa | Теги: конкурс буктрейлеров, ИБЦ г.Гродно | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: