Приветствую Вас, Гость

12:47
УРОК МУЖНАСЦІ З ГРОДЗЕНСКІМІ ЛІТАРАТАРАМІ

   18 красавіка ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю. М. Астроўскага г. Гродна» адбылася грамадска-літаратурная акцыя «Пад мірным небам Беларусі». Традыцыйны праект Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сёлета прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

  ДЛЯ ДАВЕДКІ. Грамадска-літаратурная акцыя «Пад мірным небам Беларусі» была ініцыяваная Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 2015 годзе. Яна праходзіць у форме творчых сустрэч, вечароў паэзіі, публічных літаратурных мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай і грамадзянскай тэматыкі ва ўстановах адукацыі і культуры г. Гродна і Гродзенскай вобласці. Мэты акцыі – з дапамогай мастацкага слова аддаць даніну памяці і пашаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, савецкаму народу-пераможцу фашызму, выказаць удзячнасць за магчымасць сёння жыць пад мірным небам; прыцягнуць увагу прадстаўнікоў розных пакаленняў да недапушчальнасці паўтарэння жахаў вайны.


 

     Гэта фактычна ўрок мужнасці, дзе ў ролі настаўнікаў выступаюць гродзенскія літаратары. У красавіцкім мерапрыемстве перад навучэнцамі гродзенскага першага ліцэя выступілі: «дзіця вайны», ветэран узброеных сіл, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Браніслаў Ермашкевіч;  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Людміла Шаўчэнка і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык (вядучы). Моладзь даведалася пра літаратурнае жыццё Прынёманскага краю; пра дзейнасць Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены некалькі кніг:  «Победили! Перамаглі!» (Санкт-Пецярбург, 2024) і «Памяти вечный огонь» (Гродна, 2024). Прагучала запрашэнне на Інтэрнэт-сайт СПБ-Гродна. Што тычыцца супрацоўніцтва пісьменніцкай арганізацыі вобласці з дзяржаўнай установай адукацыі, яно даволі актыўна развіваецца. Дзякуючы бібліятэкару ліцэя Іне Уладзіміраўне Балуевай гэта ўжо не першае мерапрыемства з удзелам запрошаных членаў СПБ. У ходзе акцыі прагучалі паэтычныя і публіцыстычныя творы ў рэчышчы заяўленай тэматыкі, адказы на пытанні. Аўтары падарылі свае кнігі ліцэю, правялі аўтограф- і фотасэсіі, атрымалі падарункі ад удзячных гаспадароў. Прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі грамадска-літаратурная акцыя «Пад мірным небам Беларусі» працягваецца.

 

Просмотров: 31 | Добавил: Несс | Теги: 80 летие со дня Победы в ВОВ, творческая встреча, грамадска-літаратурная акцыя «Пад м, Д.Радиончик, ИБЦ лицей №1, писатели Гродно, Л.Шевченко, Б.Ермашкевич | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0