15:36 СВЯТА, ПРЫСВЕЧАНАЕ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ | |
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, самая старажытная сярод славянскіх, і адна з самых багатых у свеце, на яе тэрыторыі існуюць сотні гаворак. Да гэтай памятнай даты інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр Ліцэя” сумесна з кафедрай беларускай філалогіі падрыхтаваў урачыстае Свята, прысвечанае МІжнароднаму дню роднай мовы, якое адбылося 22.02.2021. 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства і была задумка аб'яднаць калектыў - і вучняў, і настаўнікаў. Дзеля гэтага і была распрацавана праграма Свята. Мы вырашылы ў гэты дзень не проста далучыцца да нашай роднай беларускай мовы, а праспяваць на ей добра вядомыя нам усім беларускія песні, якія ўваходзяць у класіку беларускай музыкі. Атрымалася запісаць 3 песні “Завіруха” (муз. Эдуарда Ханка, словы Г. Бураўкіна), «Жураўлі на Палессе ляцяць» (муз. І. Лучанка, сл. А.Ставера) і сучасную песню “Як ты” (аутар слоў і муз.Рэспубліка Паліна). Удзел у выканані песень прынялі вучні ліцэя: Дзяшкевіч Яўгенія , 9 “М” класс, Цыдік Карына, 10 “М” класс, Крупа Анастасія, 11 “М”, а вучань 9 “Ф/Т-1” класа Хадароўскі Максім праспавяў у квартэце разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратура Моўчан Ж.У. і Несцяровіч В.Л. і бібліятэкарам Балуевай І.У. прапануем вам паглядзець відэаматэрыялы
прапануем вам відэапрэзентацыю, пры праглядзе якой вы зможаце праспяваць вядомыя беларускія песні
Акрамя таго, у чытальнай зале была падрыхтвана фотазона, дзе кожны меў магчымасць сфатаграфавацца на фоне беларускай тэматыкі ў нацыянальнай вопратцы, і, таксама, пасправаць свае здольнасці ў інтэрактыўна-інтэлектуальнай гульні “Складзі слова” і атрымаць невялікі падарунак. інтэрактыўна-інтэлектуальная гульня "Складзі слова"
фотазона З 15 па 21 лютага "Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі" сумесна з Маладзежным паламентам пры Гродзенская абласным Савеце дэпутатаў праводзіў чэлендж "Мова" , у якім прынялі ўдзел вучні Ліцэя. прапануем відэаматэрыялы
МАЛЮНКІ ВУЧНЯЎ ЛІЦЭЯ
Свята атрымалася! Такога рода мерапрыемствы вельмі важныя і патрэбныя ў сёняшні час, яны аб’ядноўваюць людзей і выхоўваюць у маладога пакалення патрыятызм і каштоўнаснае стаўленне да жыцця! | |
|
Всего комментариев: 0 | |