Приветствую Вас, Гость

13:26
"Паэтычны каляндар": да 110-годдзя з дня нараджэння А.П.Цыхуна

 

Вядомы беларускі настаўнік і краязнавец А.П.Цыхун нарадзіўся 5 траўня 1910 г. у вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскага раёна ў сялянскай сям’і. 

старонкі біяграфіі

Прафесійная дзейнасць А.П.Цыхуна звязана з асветай, школьніцтвам. Працуючы настаўнікам Лашанскай сямігодкі, польскай сярэдняй школы № 2 г. Гродна, дырэктарам Капцёўскай, Калбасінскай, Батароўскай школ, школьным інспектарам у Гродзенскім раёне. 

Чуйны да жывога матчынага слова, А.Цыхун не мог абысці вусную народную творчасць. Сабрана цэлая калекцыя фальклорных твораў, частка якіх склала зборнік “Песні з народных глыбіняў”, апублікаваны ў 2000 г.

Летапісам жыцця можна назваць кнігу ўспамінаў А.Цыхуна “Пройдзеныя шляхі-пуцявіны” (2003).

Улюбёны ў свой родны край, А.Цыхун балюча рэагаваў на тое, як разбураецца сучасная вёска – патрыярхальная аснова беларускай мовы і культуры: “Не верыцца, што жыццё прайшло і больш не вернецца. Яно перад маімі вачыма, асабліва юначае. Бачыш сваіх блізкіх, знаёмых, з якімі яно працякала. Часта сніцца мне мая Кунцаўшчына. Цяпер яна, на жаль, цяжка захварэла і ніякія лекары ёй ужо не дапамогуць. У вёсцы засталося ўсяго некалькі старэнькіх бабулек. Апошнія хаты зусім пустыя, знямелі. Для мяне ж яна такая, як і дзесяцігоддзі таму.

                      Кунцаўшчына-вёска, стала ты другою,

                      Анямеў ў прысадах тваіх пчолак гуд.

                      А мяне ўсё цягне ў босае дзяцінства,

                      У кунцаўскі імшалы дзедаў родны кут…”

Просмотров: 383 | Добавил: gwozdeka | Теги: Апанас Петрович Цыхун, ИБЦ г.Гродно, краязнаўства, Земляк, 110 лет со дня рождения | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0