14:27 Новая книга А.П.Гостева "Известные уроженцы Гродненской области" | |
...Нарэшце сёння пайшла да друку кніга А. Гостева. Манаграфія «Известные уроженцы Гродненской области» – працяг серыі «Факел истины», першая кніга якой «Известные личности Гродно» была выдадзена ў 2015 г. Асноўная мэта серыі – стварэнне біяграфій ураджэнцаў той ці іншай мясцовасці, дзейнасць якіх у межах целаснага ўяўлення аб культуры як трыадзінстве мастацтва-навука-рэлігія, скіравана не толькі на пазнанне і сцвярджэнне трыадзінай ісціны, але і на пошукі за ёй. Праект серыі (у першасным сваім варыянце гэта 15 кніг) ніколькі не прэтэндуе на паўнату ахопу вышэйакрэсленых асоб і адчынены для далейшага пашырэння і паглыблення. Разнастайны па свайму складу і ступені прад'яўлення біяграфічны матэрыял ва ўжо апублікаваных кнігах дазваляе ў далейшых даследаваннях сканцэнтравацца як на глабальнай праблеме устойлівасці (надзейнасці) наасфэры, так і на лакальнай (краязнаўчай) праблеме спасціжэння генетычнага кода мясцовасці. Асноўны прынцып пабудовы усіх кніг серыі – месца нараджэння той ці іншай асобы – сваеасаблівай паходні ісціны. Калі ў першай кнізе гэта былі толькі ўраджэнцы горада Гродна, то ў другой – гэта ўжо (у тым ліку) і прадстаўнікі (па свайму нараджэнню) больш шырокага абшару Прынямоння – Гродненскай вобласці ў яе сучасных межах. Александр Рыжий | |
|
Всего комментариев: 1 | |
![]() | |