12:55 Ніл Гілевіч - апошні сапраўдны паэт. 30 верасня 2016 года - 85 гадоў з дня нараджэння. | |
Ніл Гілевіч сыйшоў з жыцця ў Міінску ў аўторак, 29 сакавіка. Ён не дажыў да 85 год некалькі месяцаў. Развітанне з народным паэтам адбудзецца 1 красавіка ў Мінску. У апошні час Ніл Сымонавіч хварэў на анкалогію. Ён быў апошнім народным паэтам Беларусі у адным шэрагу з Янкам Купалай, Якубам Коласам, Пятрусём Броўкай, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Піменам Панчанкай і Рыгорам Барадуліным, які памёр два гады таму 2 сакавіка. Ён нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. Папрацаваў калгасным паштальёнам і школьным настаўнікам. З 1947 года жыў у Мінску. Быў жанаты, выхоўваў сына. Паэзіі прысвяціў 70 год свайго жыцця, пісаў таксама прозу. "Родная мова" Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымала I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць. Я па літарах родных вучыўся чытаць, I буквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!» I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала, I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала, А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю. He дам. He прадам. He змяняю. I да смерці за волю тваю пастаю! Читать полностью: http://belmova.ru/rodnaya-mova-1
| |
|
Всего комментариев: 0 | |