15:23 НА КАНИКУЛАХ - ВМЕСТЕ! | |
30.12.2020 в читальном зале для учащихся 11 Ю класса прошёл библиочас "Книжный навигатор": обзор литературы для подростков и молодёжи. Мероприятие подготовила и провела библиотекарь Балуева И.В. Учащиеся узнали о наиболее популярных книгах, читаемых в Гродно: А.С..Экзюпери "Маленький принц", Э.М.Ремарка "Жизнь взаймы", Дж.Мартина "Песнь льда и огня", "Зулейха открывает глаза" З.Яхиной, "Радзіва "Прудок" А.Горвата. В конце мероприятия учащиеся познакомились с выставкой "Наш любимый праздник", где были представлены книги о зиме. Приглашаем всех желающих на каникулах прийти в ИБЦ, взять книгу и погрузиться в приятную атмосферу домашнего чтения! УРЫВАК З КНІГІ А.Говарта "Радзіва "Прудок" – Сынок, напісаў кнігу? – Ага – “Радзіва Прудок”. – От маладзец! Хадзі сюды, мой галубок, сядай во на чысценькае. Тут чысценька. Не бойся, то я батон ела. Ну, пра што кніга? – Як я спачатку працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Потым пераехаў у дзедаву хату ў Прудок. – То гэта я ведаю! Не цвёрда сядзець? На во посцілку пакладзі пад сраку. А кніга пра што? – Пра тое, як я жыў у разбуранай хаце, спаў у каморы, а там было плюс восем. Яшчэ напісаў, як я ішоў па Прудку з малаком, а сабака: “Ррррр”. А гаспадар яму: “Няможна, свае”. А я радаваўся, бо прыемна быць сваім. Гэта кніга пра дзеда Ганушу і ката Рому. Пра жукоў у пограбе, цётку на лісапедзе, калгасную даярку і аўцюкоўскіх дзевак. Пра тое, што ў Мінску людзі ходзяць памытыя і не даюць усунуць у разетку падзарадку ад тэлефона, а ў Прудку размаўляюць так: “Е? – “Е”. – Дык у цябе вясёлая кніга? – І страшная. Там яшчэ пра прудкаўскую чупакабру е. – Ай, цьху ты! Ідзі ты! Я думала, ён што сур’ёзнае напісаў, шчэ і посцілку яму пад сраку дала! Усё, не дуры галаву! – Ды не, там і пра сур’ёзнае е. Пра адзіноту і пра смерць. Пра блуканні і дарогу дадому. – Ад мяне чаго хочаш? – Каб вы кнігу пачыталі. – А пра Марусю Зайчыкаву там будзе? – Будзе. – То добра, куплю. А цяпер ідзі адселя. Я батон ем. | |
|
Всего комментариев: 0 | |