12:13 МЕЖРЭГІЯНАЛЬНАЯ СЕТКАВАЯ ІНТЭРНЭТ-АКЦЫЯ | |
Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-акцыя "Мы ўсе ляцім да зор...", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, здзейснілася! Акцыя праводзілася ў межах інтэрнэт-прасторы з 1 лістапада 2021 года па 31 снежня 2021 года. Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта. Мэта акцыі - папулярызацыя творчасці М.А.Багдановіча, прыцягненне ўвагі да творчай спадчыны класіка. Арганізатары акцыі: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска; Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў "Буквіца". Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю работу ў адной з пяці намінацый на адкрытай дошцы Padlet. За час правядзення мерапрыемства старонку акцыі карыстальнікі наведалі 3565 разоў. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 133 чалавека з усёй краіны, сярод якіх 81 - гэта вучні 3-11 класаў. Вельмі прыемна, што акцыю падтрымалі нашы калегі з Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Самымі актыўнымі аказаліся мінчане - 77 удзельнікаў. На дошцы прадстаўлена 117 работ, з іх 77 - у намінацыі "Чытаем і спяваем". Кожная з прадстаўленых работ - своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча. Ад кожнай павявае пяшчотай і замілаванасцю. Вельмі здорава, што многія з іх выкананы дасканала і душэўна. Некаторыя хочацца пераглядаць і праслухоўваць раз за разам! | |
|
Всего комментариев: 0 | |