12:32 БІБЛІЯТЭЧНЫ КВІЛТ "ЛЮБІМАЕ СЛОВА ПА-БЕЛАРУСКУ" | |
21.02.2025 у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар Балуева І.У. правяла бібліятэчны квілт "Любімае слова па-беларуску". Каля бібліятэкі была ўстаноўлена інтэрактыўная дошка, на якой размясціліся карткі-заданні: трэба было адсканіраваць QR-код і адгадаць слова на беларускай мове, скласці слова на рускай мове і перакласці на беларускую. З вялікай цікавасцю ліцэісты затрымліваліся каля бібліятэкі, каб праверыць свае веды. Асаблівую актыўнасць праявілі вучні 10 "Э" класа, класны кіраўнік Чычкан М.П., яны склалі шмат слоў і даведаліся, што азначаюць беларускія словы "шыпшына", "смоўж" і "зэдлік". Мерапрыемства атрымалася цікавывым і карысным! | |
|
Всего комментариев: 0 | |