Приветствую Вас, Гость

12:51
АКЦЫЯ "РАЗМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!"

21.02.2019

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, які быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіла Бангладэш. 21 лютага 1957 года ў гэтай краіне загінулі 5 студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. 

З гэтай нагоды Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр  правёў акцыю "Размаўляй па-беларуску!" ў рамках Года малой радзімы.

Акцыя праходзіла ў некалькі этапаў, яе распрацавала і правяла бібліятэкар Балуева І.У. для вучняў 9-11 класаў. Былі ўзяты 10 беларускіх слоў, якія ўдзельнікам акцыі трэба было перакласці на рускую мову. 

9 "Б"

10 "Ю"

11 "Ф/М-2"

11 "Х/Б-2"

10 "Ф/Т-1"

11 "Х/Б-1"

Дзякуем удзельнікам  акцыі! Спадзяёмся, што  было цікава і займальна! Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі памятныя буклеты-падарункі. Да новых сустрэч!

На абанеменце Інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра арганізавана выстава "21 лютага - Дзень роднай мовы".

Тым, хто не прыняў удзел у акцыі, прапануем  далучыцца да яе і прайсці  анлайн -віктарыну "Ці ведаю я родную мову?"

Просмотров: 589 | Добавил: Inessa | Теги: ИБЦ Гродно, акция, дзень роднай мовы | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: