Приветствую Вас, Гость

12:37
3 марта - Всемирный день писателя

3-га сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка Дарагія сябры і калегі ! Сардэчна віншуем вас з Сусветным днѐм пісьменніка, які адзначаецца штогод 3-га сакавіка. Спрэчныя пачуцці выклікае гэты дзень. Прафесійным святам людзей, якія ствараюць літаратуру, назваць яго нельга, бо прафесіі "пісьменнік" афіцыйна не існуе. Але не будзем адчайвацца. Таму што існуюць кніжныя выдавецтвы, літаратурныя часопісы, пісьменніцкія саюзы, літаратурныя аб'яднанні, існуе супольнасць нашых аднадумцаў. І самае галоўнае – існуе чытач, існуюць багатыя культурныя традыцыі нашага краю, вартыя годнага працягу і развіцця. А гэта значыць, што наш творчы пошук, нашы будні, праведзеныя за працоўным сталом, – праца не марная. Сѐння прысвяціць сваѐ жыццѐ пісьменніцкай справе – гэта самаадданы грамадзянскі подзвіг. Будзем вернымі несмяротнай літаратурнай спадчыне мінулых эпох. Натхнѐныя вобразам роднай зямлі, будзем і далей несці ў душы людзей святло думкі і чароўнасць пачуцця, будзем супрацьстаяць коснасці і невуцтву, словам змагацца з недасканаласцямі навакольнага свету. І няхай вынікі нашай працы ацэніць нашчадак – культурны, адукаваны, прагрэсіўны Чалавек Будучыні. А будучыня пачынаецца ўжо сѐння. Са святам, сябры, з Сусветным днѐм пісьменніка! Здароўя, плѐну і натхнення нам усім!

Гродзенскае абласное аддзяленне

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Просмотров: 384 | Добавил: gwozdeka | Теги: ГРодненский союз писателей, ИБЦ лицей №1, 3 марта | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: