15:26 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! | |
21 лютага 2018 года Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр праводзіць Акцыю, прысвечанаю Міжнароднаму дню роднай мовы. Этапы правядзення Акцыі: 1. Напярэдадні, на сайце ліцэя №1, была змешчана аб'ява аб Акцыі; 2. Усе чытачы, якія сёння прыходзяць у ІБЦ, павінны размаўляць толькі па-беларуску; 3. У ІБЦ арганізавана выстава "Чытаем сваё, беларускае!" <глядзець фотаздымкі выставы> прысвечаная гэтай даце. Тут прадстаўлены сучасныя кнігі розных жанраў. Кожны чытач зможа выбраць сабе кнігу па густу і жаданню; 4. Усім чытачам, якія сёння прыходзяць у ІБЦ, бібліятэкар Балуева І.У. прапануе прыняць удзел у міні-апросе <глядзець фотаздымкі ўдзельнікаў>. Для гэтага патрэбна выцягнуць буклет з 1 пытаннем і адказаць на яго. Усе ўдзельнікі атрымаюць маленькія падарункі: буклеты і каляндары; 4.На сайце ІБЦ чытачам прапанавана анлайн-віктарына "Ці ведаю я родную мову?" <прайсці анлайн-віктарыну> бібліятэкар Балуева І.У.
| |
|
Всего комментариев: 0 | |