Приветствую Вас, Гость

13:03
21 лютага-Дзень роднай мовы

20.02.2015

    Да Дня роднай мовы ў ліцэі прайшла акцыя "Гавары са мной па-беларуску", якую падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Молчан Ж.У. сумесна з ІБЦ для вучняў 10-х і 11-х класаў. Каля актавай залы на перапынках былі паказаны відэаролікі на гэту тэматыку, а свае любімыя словы па-беларуску вучні пісалі на вялікім чыстым аркушы паперы. 

Для 11 ф-2 класа віктарыну "Ці ведаеш ты беларускую мову?" правялі класны кіраўнік Булай Н.В. і вучаніцы Мартынюк А. і Шымковіч Ю.  Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Несцяровіч В.Л. падрыхтавала выставы "Выказванні беларускіх людзей пра беларускую мову" і "Беларусы ў замежжы" (каб № 314). У цэлым мерапрыемства адбылося цікавым і пазнавальным.

Просмотров: 588 | Добавил: Inessa | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0