Приветствую Вас, Гость

13:01
ПАМЯТНЫЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ ДАТЫ КАЛЯНДАРА. ІВАН МУРАВЕЙКА - 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

Іван Андрэевіч Муравейка (нар. 21 кастрычніка 1921, Таль, цяпер Мінская вобласць — 5 сакавіка 2021, Любань) — беларускі дзіцячы пісьменнік, ваенны журналіст, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі (1939). Друкавацца Іван Муравейка пачаў яшчэ ў даваенны час. Першыя вершы выйшлі ў газеце «Піянер Беларусі».

У канцы 1939 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У Вялікую Айчынную ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Данскога, 3-га Украінскага, 1-га Беларускага франтоў. Удзельнічаў у штурме Берліна. На сцяне рэйхстага пакінуў надпіс: «Іван з Беларусі». Дарэчы, так і адну са сваіх кніг назваў — «Я — Іван з Беларусі». У свой час яна выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда». За баявыя здзяйсненні Іван Муравейка адзначаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.У 1945—1947 гадах у складзе Цэнтральнай групы войскаў служыў у Германіі. У 1947 годзе дэмабілізаваны.

Усе свае пасляваенныя ён пражыў у Любані, на Міншчыне. Працаваў у рэдакцыі раённай газеты. І займаўся літаратурнай творчасцю.

У 1953 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. У 1964 годзе Іван Андрэевіч скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Адна за другой прыйшлі да чытачоў яго кнігі: «Песня над палямі», «Ручаінкі», «Вось якія мы», «Пра работу і ляноту», «Дружная сямейка», «Сем колераў вясёлкі», «Лясное возера», «Мы таксама падрасцём», «Растуць дзеці», «Як завуць казу?», «Вадзіца з крыніцы», «Я прыдумаў казку»… Пра сваю вайну Іван Андрэевіч расказаў у кнігах «Прынёс з вайны», «Была вайна», «Я — Іван з Беларусі»… У 1982 годзе пісьменніка і журналіста ўганаравалі званнем заслужанага работніка культуры БССР. Іван Муравейка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Памёр пісьменнік 5 сакавіка 2021 года  на 100-м годзе жыцця.

      
Просмотров: 206 | Добавил: gwozdeka | Теги: памятные даты календаря, ИБЦ лицей №1, Іван Муравейка 100 год з днянараджэ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0