Приветствую Вас, Гость

14:27
Новая книга А.П.Гостева "Известные уроженцы Гродненской области"

   

<скачать книгу>

<​рецензия на книгу>

 ...Нарэшце сёння пайшла да друку кніга А. Гостева. Манаграфія «Известные уроженцы Гродненской области» – працяг серыі «Факел истины», першая кніга якой «Известные личности Гродно» была выдадзена ў 2015 г. Асноўная мэта серыі – стварэнне біяграфій ураджэнцаў той ці іншай мясцовасці, дзейнасць якіх у межах целаснага ўяўлення аб культуры як трыадзінстве мастацтва-навука-рэлігія, скіравана не толькі на пазнанне і сцвярджэнне трыадзінай ісціны, але і на пошукі за ёй. Праект серыі (у першасным сваім варыянце гэта 15 кніг) ніколькі не прэтэндуе на паўнату ахопу вышэйакрэсленых асоб і адчынены для далейшага пашырэння і паглыблення. Разнастайны па свайму складу і ступені прад'яўлення біяграфічны матэрыял ва ўжо апублікаваных кнігах дазваляе ў далейшых даследаваннях сканцэнтравацца як на глабальнай праблеме устойлівасці (надзейнасці) наасфэры, так і на лакальнай (краязнаўчай) праблеме спасціжэння генетычнага кода мясцовасці. Асноўны прынцып пабудовы усіх кніг серыі – месца нараджэння той ці іншай асобы – сваеасаблівай паходні ісціны. Калі ў першай кнізе гэта былі толькі ўраджэнцы горада Гродна, то ў другой – гэта ўжо (у тым ліку) і прадстаўнікі (па свайму нараджэнню) больш шырокага абшару Прынямоння – Гродненскай вобласці ў яе сучасных межах.
У асобных спрэчных выпадках (калі гэта не адхіляе ў бок адгалоўнага накірунку) аўтар палічыў магчымым прывесці ўласныя аргументы ці выказаць свой асабісты погляд. Для больш якаснага дасягнення мэты серыі ў манаграфію ўключаны дадаткі да осноўнага гісторыка-геаграфічнага раздзелу «Гродзенская вобласць», таксама «Бібліяграфія» і «Іменны паказчык».

Александр Рыжий

Просмотров: 1235 | Добавил: Inessa | Теги: Гостев, Гродно, ИБЦ, земляки | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
аватар 14.06.2016 в 20:24 Aliksandr написал: Выйшла другім выданнем (выпраўленым і з поўным іменным паказальнікам) кніга "Известные личности Гродно". Набыць яе можна па адрасе: Гродна, вул. Карла Маркса, 11, выдавецтва "ЮрСаПрынт", а таксама ў аўтара (e-mail: Bylicki@mail.ru)
Имя *:
Email *:
Код *: