Приветствую Вас, Гость

12:55
Ніл Гілевіч - апошні сапраўдны паэт. 30 верасня 2016 года - 85 гадоў з дня нараджэння.

 

<глядзець матэрыалы>

  Ніл Гілевіч сыйшоў з жыцця ў Міінску ў аўторак, 29 сакавіка. Ён не дажыў да 85 год некалькі месяцаў. Развітанне з народным паэтам адбудзецца 1 красавіка ў Мінску.

У апошні час Ніл Сымонавіч хварэў на анкалогію. Ён быў апошнім народным паэтам Беларусі у адным шэрагу з Янкам Купалай, Якубам Коласам, Пятрусём Броўкай, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Піменам Панчанкай і Рыгорам Барадуліным, які памёр два гады таму 2 сакавіка.

Ён нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. Папрацаваў калгасным паштальёнам і школьным настаўнікам. З 1947 года жыў у Мінску. Быў жанаты, выхоўваў сына.

Паэзіі прысвяціў 70 год свайго жыцця, пісаў таксама прозу.

"Родная мова"

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
 He дам.
 He прадам.
 He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!
Читать полностью:  http://belmova.ru/rodnaya-mova-1

 

 

 

Просмотров: 539 | Добавил: Inessa | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: