Приветствую Вас, Гость

12:13
МЕЖРЭГІЯНАЛЬНАЯ СЕТКАВАЯ ІНТЭРНЭТ-АКЦЫЯ

Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-акцыя "Мы ўсе ляцім да зор...", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, здзейснілася!

Акцыя праводзілася ў межах інтэрнэт-прасторы з 1 лістапада 2021 года па 31 снежня 2021 года. Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта. Мэта акцыі - папулярызацыя творчасці М.А.Багдановіча, прыцягненне ўвагі да творчай спадчыны класіка. 

Арганізатары акцыі: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска; Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў "Буквіца". 

Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю работу ў адной з пяці намінацый на адкрытай дошцы Padlet.

За час правядзення мерапрыемства старонку акцыі карыстальнікі наведалі 3565 разоў

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 133 чалавека з усёй краіны, сярод якіх 81 - гэта вучні 3-11 класаў. 

Вельмі прыемна, што акцыю падтрымалі нашы калегі з Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Самымі актыўнымі аказаліся мінчане - 77 удзельнікаў.

На дошцы прадстаўлена 117 работ, з іх 77 - у намінацыі "Чытаем і спяваем".

Кожная з прадстаўленых работ - своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча. Ад кожнай павявае пяшчотай і замілаванасцю. Вельмі здорава, што многія з іх выкананы дасканала і душэўна. Некаторыя хочацца пераглядаць і праслухоўваць раз за разам!

Просмотров: 193 | Добавил: gwozdeka | Теги: прысвечаная 130-годдзю з дня нарадж, Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-а, Максім Багдановіч | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0