Приветствую Вас, Гость

15:29
Мерапрыемства ў рамках клуба "Паходня ісціны", старшыня Госцеў А.П.

 

З 2 лістапада ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава "Ён нарадзіўся ліцвінам", прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху таленавітага жывапісца Міхала Эльвіра Андрыёлі.

За сваё плённае жыццё мастак стварыў звыш тысячы малюнкаў і гравюр, заклаў пачатак беларускай кніжнай ілюстрацыі і ажыццявіў сваю дзіцячую мару - адлюстраваў мовай мастацтва гісторыю роднага краю, палымяным патрыётам якога стаў назаўжды. Мы ганарымся рэдкімі выданнямі з ілюстрацыямі "мастака з Вільні" (так называў сябе М.Э.Андрыёлі) з прыватнай калекцыі гарадзенскага краязнаўца Алеся Пятровіча Госцева. Сярод іх - "Kobieta w poezyi polskiej" (1885), Mickiewicz, A. Pisma poetyczne (1925), Syrokomla, Wł. Urodzony Jan Dęboróg (1927), Chodz’ko, I. Pametniki rwestarza (1928). Каштоўным набыткам з'яўляецца і даследаванне"Міхал Эльвіра Андрыёлі ў Гродне" Алеся Пятровіча Госцева. Шаноўныя сябры, будзем рады бачыць Вас у бібліятэцы! Спяшайцеся наведаць выставу!

Л.Турмасава, галоўны бібліятэкар

Клуб інтэлектуальнага развіцця "Паходня ісціны" (рус."Факел истины"), створаны па ініцыятыве Госцева Алеся Пятровіча, настаўніка факультатыва "Гродназнаўства" і адміністратара музейнага комплекса ДУА "Ліцэй №1 г. Гродна", пры Гродзенскай гарадской бібліятэчнай сістэме. Адкрыццё клуба адбылося 21 верасня 2017 года. <Палажэнне аб Клубе>

3 лістапада ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка адбылася краязнаўчая гульня “Горад Святога Губерта” ў межах дзейнасці інтэлектуальнага клуба “Паходня ісціны”. Імпрэза прымеркавана да Дня Святога Губерта і праходзіла ў форме брэйн-рынгу. Вядучы гульні – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы Віталь Рыгоравіч Карнялюк. У барацьбе прынялі удзел пяць каманд “Гарадзенцы”, “Жыхары”, “Шніпковічы”
(УА “Гродзенскі гандлёвы каледж” Белкаапсаюза), “Нёман” ( ДУА “Гімназія № 7 г. Гродна”), “Кронан” (ДУА “СШ № 20 г. Гродна”). Гульцы былі азартнымі, зацікаўленымі і вельмі хацелі перамагчы. Пытанні былі складанымі, але краязнаўчыя выданні з фонду бібліятэкі дапамаглі камандам з імі паспяхова справіцца. Заслужаная перамога дасталася камандзе “Кронан” (ДУА “СШ № 20 г. Гродна”). Кожны з ўдзельнікаў гэтай каманды атрымаў прыз – энцыклапедычны даведнік “Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны і Сувальшчыны” з аўтарскімі дарчымі аўтографамі, а для самага лепшага гульца Якавенкі Арыны (ДУА “СШ № 20 г.Гродна”) падарункам стала кніга “Код Францыска Скарыны” Аляксея Шаланды з аўтарскім аўтографам.

                                            Л.Турмасава, галоўны бібліятэкар

Фото Любови Турмасовой.

Фото Любови Турмасовой.

Фото Любови Турмасовой.

Фото Любови Турмасовой.

Просмотров: 565 | Добавил: Inessa | Теги: клуб интеллектуального развития Фак, Гродно, олень святого Губерта, Игра, ИБЦ г.Гродно | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: