Приветствую Вас, Гость

15:26
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!

21 лютага 2018 года Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр праводзіць Акцыю, прысвечанаю  Міжнароднаму дню роднай мовы.

Этапы правядзення Акцыі:

1. Напярэдадні, на сайце ліцэя №1, была змешчана аб'ява аб  Акцыі;

2. Усе чытачы, якія сёння прыходзяць у ІБЦ, павінны размаўляць толькі па-беларуску;

3. У ІБЦ арганізавана выстава "Чытаем сваё, беларускае!" <глядзець фотаздымкі выставы> прысвечаная гэтай даце.  Тут прадстаўлены сучасныя кнігі розных жанраў. Кожны чытач зможа выбраць сабе кнігу па густу і жаданню;

4. Усім чытачам, якія сёння прыходзяць у ІБЦ, бібліятэкар Балуева І.У. прапануе  прыняць удзел у  міні-апросе  <глядзець фотаздымкі ўдзельнікаў>. Для гэтага патрэбна выцягнуць буклет з 1 пытаннем і адказаць на яго. Усе ўдзельнікі атрымаюць маленькія падарункі: буклеты і каляндары;

4.На сайце ІБЦ чытачам прапанавана анлайн-віктарына "Ці ведаю я родную мову?"   <прайсці анлайн-віктарыну>

бібліятэкар Балуева І.У.

 

Просмотров: 715 | Добавил: Inessa | Теги: дзень роднай мовы, ИБЦ г.Гродно | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: