На выставе экспануюцца творы пачынальніка новай беларускай літаратуры; даследаванні, прысвечаныя яго творчасці, у тым ліку працы нашага сучасніка Уладзіміра Содаля, які спецыялізуецца на вывучэнні жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча – усяго 17 выданняў розных гадоў. Сярод іх два арыгінальныя Віленскія выданні “Дудкі беларускай” (1921 і 1922 гг.), факсімільнае выданне зборніка “Тралялёначка” (Вільня, 1891 г.), арыгінальная брашура “30-я ўгодкі з дня сьмерці Ф.-К. Башушэвіча” (Вільня, 1930 г.), бібліяграфічны паказальнік выданняў твораў Ф. Багушэвіча і прац, прысвечаных яго жыццю і творчасці (Гродна, 1990 г.; укладальнікі Г. М. Рыгілевіч і А. П. Госцеў), а таксама навінка юбілейнага года – “Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы” (Беларускі кнігазбор. Том 79. Мінск, 2015 г.).
У якасці дадатковага матэрыяла экспануецца бюлетэнь Гродзенскага аддзялення Беларускага фонда культуры, прысвечаны 150-й гадавіне з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (Гродна, 1990 г.). Бюлетэнь быў падрыхтаваны гродзенскімі навукоўцамі і краязнаўцамі і змяшчае шэраг ілюстраваных артыкулаў, якія ў асноўным распавядаюць пра гродзенскія шляхі-пуцявіны славутага беларускага паэта. Упершыню тут надрукаваны малавядомы фотапартрэт Францішка Багушэвіча, арыгінал якого захоўванцца ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнўчым музеі (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).