Приветствую Вас, Гость

ВЫСТАВКА-ПРОСМОТР  на абонементе ИБЦ  "День памяти А.С. Пушкина"


"Пушкинист" г.Гродно - Алексенко Николай Степанович

 

 

Нарадзіўся 2 мая 1924 года ў Варашылаўградскай вобл. (вёска Камісараўка)..

Вядомы ў Гродна пушкініст, бібліяфіл і калекцыянер-філакартыст (сябра Гродзенскага народнага клуба калекцыянераў “Скарабей”). Папулярызатар жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, асабліва сярод школьніцтва.

Кадравы афіцэр-артылерыст (капітан у адстаўцы).

З 1965 года жыў у Гродне.

Працаваў у Гроднааблкнізе.

Друкаваўся ў газеце “Гродзенская праўда”.

Меў стасункі спа многімі вядомымі пушкіністамі СССР, у тым ліку са стваральнікам музеяз-запаведніка А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае” Сямёнам Гейчанка.

Першыя стэнды-выставы на вул. Ажэшкі (Цэнтральная выставачная зала і кнігарня “Школьнік”) прысвечаны У. І. Леніну (1970-я гг.). Затым – дзекабрысты (вітрыны крамаў па вул. Савецкай) і А. С. Пушкін (з 1985 г. - вітрыны крамаў па вул. Савецкай і праспекту Касманаўтаў; усяго чатыры выставы). Апошняя такая выстава пад умоўнай назвай “Галерэя “А. С. Пушкін і яго асяроддзе” з 62 стэндаў (паштоўкі і фотаздымкі), у 2010 годзе перададзена ім на захаванне ў музей “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ-ХХІ стст.” Ліцэя №1 г. Гродна.

У 2012 годзе арганізаваў выставу кніг, прысвечаную А. С. Пушкіну і яго сябрам (вітрыны кіно “Усход” на праспекце Касманаўтаў.

Памёр 29 ліпеня 2013 года.

Пахаваны на могілках “Сакрэт”.

Узнагароджаны медалём Пушкіна 

і медалём “Захісніку Вітчизни” 

 

Музей “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ-ХХІ стст.” ДУА “Ліцэй №1 г. Гродна”. Галерэя А.С. Пушкіна

Галерэя А.С. Пушкіна – умоўная назва выставы гродзенскага калекцыянера-пушкініста Мікалая Сцяпанавіча Алексенкі (1924-2013) “А. С. Пушкін і яго асяродзе” (62 стэнды з паштовак, выразак з разнастайных часопісаў – аформленне самога М. С. Алексенкі) якую ён у 2010 годзе падараваў ліцэю №1 г. Гродна.

Рашэннем Савета музея “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ-ХХІ стст.”, афіцыйна зацверджаным дырэктарам ліцэя А. П. Панцэвічам, гэтая выстава была далучана да асноўнага фонду музея ў якасці яго філіі (галерэі).

На адкрыцці галерэі 10.12.2010 г. (3-ці паверх ліцэя №1 г. Гродна) прысутнічалі госці – ліцэісты трох ліцэяў Паўночна-Заходняга адміністрацыйнай акругі г. Москва. Гродзенскае студыя тэлебачання “ТВ+” засняла пра гэта відэасюжэт.

 

(па матэрыялах А.П.Госцева)