22.02.2016
ІБЦ праводзіў акцыю "Размаўляй па-беларуску!" сярод навучэнцаў 9-11 класаў, прысвечанаю Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена бібліятэкарам Балуевай І.У. Акцыя праходзіла ў 2 этапы. Першыя 10 чытачоў, якія прыйшлі ў ІБЦ, атрымалі буклеты, спецыяльна распрацаваныя да гэтага тыдня, таксама яны павінны былі адказаць на пытанні і сфатаграфавацца. Для навучэнцаў 9-а, 9-б і 10-ф класаў у чытальнай зале была праведзена віктарына "Размаўляй па-беларуску", дзе яны пазналі гісторыю гэтай значнай сусветнай даты, угадвалі значэнне беларускіх слоў, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялікія падарункі. Мерапрыемства атрымалася цікавым, карысным і своечасовым.