Приветствую Вас, Гость

15:36
СВЯТА, ПРЫСВЕЧАНАЕ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова — самая мілагучная пасля  італьянскай, самая старажытная сярод славянскіх, і  адна з самых багатых у свеце, на яе тэрыторыі існуюць сотні гаворак.

Да гэтай памятнай даты  інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр Ліцэя” сумесна з кафедрай  беларускай філалогіі падрыхтаваў урачыстае Свята, прысвечанае МІжнароднаму дню роднай мовы, якое адбылося 22.02.2021.  2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства і была задумка аб'яднаць калектыў - і вучняў, і настаўнікаў. Дзеля гэтага і была распрацавана праграма Свята.

Мы вырашылы ў гэты дзень не проста далучыцца  да нашай роднай  беларускай мовы,  а праспяваць на ей добра вядомыя нам усім беларускія песні, якія ўваходзяць у класіку беларускай музыкі. Атрымалася запісаць 3 песні “Завіруха” (муз. Эдуарда  Ханка, словы Г. Бураўкіна), «Жураўлі на Палессе ляцяць» (муз. І. Лучанка, сл. А.Ставера) і сучасную песню “Як ты” (аутар слоў і муз.Рэспубліка Паліна). Удзел у выканані песень прынялі вучні ліцэя: Дзяшкевіч Яўгенія , 9 “М” класс, Цыдік Карына, 10 “М” класс, Крупа Анастасія, 11 “М”, а вучань 9 “Ф/Т-1” класа Хадароўскі Максім праспавяў у квартэце разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратура Моўчан Ж.У. і Несцяровіч В.Л. і бібліятэкарам Балуевай І.У.

прапануем вам паглядзець відэаматэрыялы

прапануем вам відэапрэзентацыю, пры праглядзе якой вы зможаце праспяваць   вядомыя беларускія песні

Акрамя таго, у чытальнай зале была падрыхтвана фотазона, дзе кожны меў магчымасць сфатаграфавацца на фоне беларускай тэматыкі ў нацыянальнай вопратцы, і, таксама,  пасправаць свае здольнасці ў інтэрактыўна-інтэлектуальнай гульні “Складзі слова” і атрымаць невялікі падарунак. 

інтэрактыўна-інтэлектуальная гульня "Складзі слова"

фотазона

З 15 па 21 лютага "Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі" сумесна з Маладзежным паламентам пры Гродзенская абласным Савеце дэпутатаў праводзіў чэлендж "Мова" , у якім прынялі ўдзел вучні Ліцэя. 

прапануем  відэаматэрыялы

МАЛЮНКІ ВУЧНЯЎ ЛІЦЭЯ

Свята атрымалася! Такога рода мерапрыемствы  вельмі важныя і патрэбныя ў сёняшні час, яны аб’ядноўваюць людзей і выхоўваюць у маладога пакалення патрыятызм і каштоўнаснае стаўленне да жыцця!

Просмотров: 357 | Добавил: gwozdeka | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0