Приветствую Вас, Гость

10:19
Да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча

 

25.11.2016

У чытальнай зале ІБЦ адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Паклон табе, мой беларускі краю!", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча.                           <глядзець прэзентацыю>

  Арганізацыйна мерапрыемства ўяўляла сабой вечарыну, прысвечаную творчасці народнага пісьменніка Беларусі Ніла Гілевіча.

 Падрыхтаваў Бялятка Кірыл Уладзіміравіч, студэнт 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Кіраўнік – настаўніца Несцяровіч В. Л.

 Мэта: праз асэнсаванне жыццёвага і творчага шляху Н. С. Гілевіча спрыяць далейшаму выхаванню ў вучняў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.

 Задачы: на аснове звароту да па-за праграмных вершаў, малавядомых фактаў з жыцця класіка, пашырыць веды аб жыцці і творчасці паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзіцячага пісьменніка, літаратуразнаўцы. Развіваць музычна-эстэтычныя пачуцці навучэнцаў, любоў да мастацкага слова і беларускай народнай музыкі, камунікатыўныя здольнасці вучняў. Фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Прапагандаваць дзейнасць школьнай бібліятэкі, чытанне кніг.

Праграма мерапрыемства ўяўляла сабой сцэнар, у якім можна было вылучыць наступныя віды дзейнасці вучняў:

1. Выразнае чытанне вершаў на памяць (Верш “Ты кажаш, я не ведаю вайны” – Мікуліч Арцём, песня “Я хаджу закаханы ў твае краявіды” -  верш “Маці”Матусевіч Аляксандр, песня “Вы шуміце, бярозы…” – Цежык Аляксандра, урывак з рамана ў вершах “Родныя дзеці” – Марозава Аляксандра, верш “Мой лёс – маё каханне” – Бардзянюк Лісавета. Вядучыя – Кажэцкая Лізавета і Сень Настасся).

  1. Апісанне малюнка, выкліканага прачытаннем твора паэта.
  2. Выкананне песняў на верш Н. Гілевіча.
  3. Агульнае правядзенне мерапрыемства вядучымі.

 Агульнашкольнае выхаваўчае мерапрыемства праводзілася на базе 10-га “Лінгвістычнага” класа ДУА “Ліцэй №1 г. Гродна”, у чытальнай зале. 25.11.2016 г., 13.55-14.40. У класе 26 вучняў, прыблізна 2000-2001 года нараджэння. 3 хлопцы і 23 дзяўчыны.

 Абсталяванне: партрэты пісьменніка розных перыядаў творчасці, праектар, сцэнары для вядучых, выстава кніг па творчасці Н. Гілевіча.

 Эпіграф (адлюстроўваецца на першым слайдзе прэзентацыі): “Будучыня Беларусі – у руках настаўнікаў. Пры ўмове, што гэта разумеюць не толькі самі настаўнікі, але і ўсё грамадства”.

Падрыхтоўчая работа ўяўляла сабой адбор, вывучэнне і рэдагаванне неабходнай для правядзення мерапрыемства літаратуры, пошук і выбар вершаў, выкарыстанага ў вечарыне музычнага суправаджэння. Чатыром вучням загадзя было зададзена вывучыць вершы Н. Гілевіча, да імпрэзы адна дзесяцікласніца вывучыла песню “Вы шуміце, бярозы…” (верш Ніла Гілевіча , музыка Эдуарда Ханка), а яе аднакласніца намалявала малюнак, які ўзнік пад уражаннем ад верша “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!”.

Выкарыстаная літаратура:

  1. Бельскі А. І. Літаратурацэнтрызм : педагагічныя артыкулы, нарысы / А. І. Бельскі. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2008. – 143 с.
  2. Бечык, В. Л. Прад высокаю красою…: літ.-крытычн. артыкулы / В. Л. Бечык. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. – 271 с.
  3. Буланда, В. “Не баюся, што мой век нявечны…” // Роднае слова. – 2006. - №6. – С. 65-71.
  4. Кароткая, Л. Л. Жывое, роднае…: Літ.-крытыч. артыкулы. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. – 143 с.
  5. Конан, У. На прасветлым алтары Радзімы // Полымя. – 2001. - №9. – С. 232-260.
  6. Ламека Л. Радок чысціні світальнай // Маладосць. - 1991. - № 9.
  7. Нуждзіна, Т. С. Ніл Гілевіч і яго эпоха / Тамара Нуждзіна // Роднае слова. – 2016. - №9. – С. 4-7.
  8. Нуждзіна, Т. С. Ніл Гілевіч і яго эпоха / Тамара Нуждзіна // Роднае слова. – 2016. - №10. – С. 3-5.
  9. Біяграфія Ніла Гілевіча //gilevich [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://gilevich.ru/content/biyagrafiya-nil-gilevicha – Дата доступа: 18.11.2016.

 

 

 

 

Просмотров: 839 | Добавил: Inessa | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: